Крок 1
Тэма лексікі : Вітанні і звароты
Тэма граматыкі : Правілы акання

Увага! Старонка працуе ў тэставым рэжыме. Заўважаныя недакладнасці, калі ласка, дасылайце на movananova.by@gmail.com.

Лексіка
Слова Прыклад выкарыстання
Вітаю Вас! Вітаю Вас, дружа!
Прывітанне! Здароў! Прывітанне, Кастусь, рады цябе бачыць!
Добры дзень! Дзень добры! (пад уплывам польскай мовы) Дабры́дзень! Добры дзень, дзеці, я вашая новая настаўніца беларускай мовы. Дабрыдзень, даражэнькія
госцейкі!
Добрае ночы! (калі вітаешся) Добрае ночы! Ці не падкажаце, як прайсці да бібліятэкі?

Як маешся? Як справы? (рус. как дела?) – Цудоўна! Дзякую, паці́ху! Так сабе…
Як жывяце́? Як ма́ецеся? – Дзякуй, памаленьку / памалу / патроху / паціху, нядрэнна / няблага / някепска!
Як здароўечка? – Дзякую, нармалёва.

А вы як? – Дзякую, і я нічога сабе.
А ў вас як? – І ў мяне ўсё ў парадку.
А вы што скажаце? – Таксама не скарджуся (рус. не жалуюсь) на жыццё.

 

Слова Прыклад выкарыстання
Да пабачэння! Да пабачэння, спадарыня Марына!
Пакуль! (рус. пока!) Пакуль, Васілёк!..
Шчасліва! Шчасліва, Аленка!
Бывай! Бывайце! (рус. прощайте!) Бывайце, спадарыня Вераніка!
Усяго добрага! Усяго добрага, Пятро!..
Усяго найлепшага! Усяго найлепшага, Дамініка!
Да сустрэчы! Да сустрэчы ў верасні ў Нясвіжы!
Да вечара! Ты ж памятаеш, што ў нас сёння тэатр?.. Тады да вечара!
Да заўтра! Не забудзься прыхапіць флэшку! Да заўтра!
Да хуткай сустрэчы! Да хуткай сустрэчы на фестывалі!
Да сувязі! Да сувязі! Патэлефануй мне заўтра ў абед!
Пабачымся! Пабачымся, не сумуй!
Пачуемся! Пачуемся, тэлефануй!
Стэлефануемся! Стэлефануемся, не знікай!
Спішамся! Спішамся, ты ж ведаеш мой мэйл?
Дабра́нач! (калі развітваешся) Дабранач, каханая!
Салодкіх сноў! Салодкіх сноў, прыгажуня!..

 

Слова Прыклад выкарыстання
Спада́р (спадару Іване – клічная форма, што ўжываецца пры звароце да асобы), спада́рыня, спадары́, спада́рства (рус. господа, судари). Паходзяць ад слова гаспадар, як, напр., у рус. “сударь” ад “государь“. Слова вядомае з XVI ст., а ў актыўны ўжытак у 20-ыя гады ХХ ст. яго вярнуў Янка Станкевіч. Шаноўнае спадарства, шчыра вітаем вас у нашым слынным горадзе!
Пан (па́не дабрадзе́ю – клічная форма), пані, пане́нка, паны́ (панове – клічная форма), па́нства (сёння ўжываецца падкреслена ветліва, галантна або нават з пэўнай іроніяй), васпа́н (рус. господин, сударь), васпа́ні (архаічныя формы). Панове, праходзьце ў пакой, хутка будзем падаваць вячэру!
Дзецюкі́. Так звяртаўся да чытачоў “Мужыцкай праўды” Кастусь Каліноўскі.
Дзядзька (дзядзьку Рыгору, дзядзьку Якубе — клічныя формы), Дзядзька Рыгор выдаў за сваё жыццё больш за сто кніг.
Цётка (раней звычайны паважны зварот да любога старэйшага чалавека). Цётка Наста, ці напечаце нам
блінцоў ранкам? 
Дзед (дзеду Ігнаце – клічная форма), баба. Баба Маня, калі ў нас сёлета Вялікдзень?
Таварыш, таварышы (спадчына савецкіх часоў, сёння выкарыстоўваецца рэдка, у асноўным чыноўнікамі). Таварышы, разыходзьцеся, мітынг несанкцыянаваны!
Грамадзя́нін, грамадзянка, грамадзяне (звычайна выкарыстоўваецца кампетэнтнымі
органамі).
Грамадзяначка, пройдзем для высвятлення асобы!
Мужчына, жанчына, малады чалавек, дзяўчына (непажаданыя формы звароту, што прыжыліся ў савецкі час, каб пазбегчы “савецкага” таварыш, грамадзянін, але пры адсутнасці роднага спадар, пан). Жанчына, узважце мне кіло сасісак!..

 

Тэст па лексіцы

Увага! Запаўняйце тэсты выключна з беларускай раскладкі клавіятуры (за выключэннем рускіх словаў)! Вялікія і малыя літары значэння не маюць. Калі вы ведаеце некалькі правільных адказаў, напішыце толькі адзін з іх.
Пусты радок не залічваецца: калі слова, на вашую думку, напісана правільна, перапішыце яго ў поле для адказу

1. Устаўце патрэбную літару (літары):
Дабрдзень
Дабрнач
Панве
Спадарня
Як мацеся?
2. Выберыце правільны варыянт напісання:

3. Перакладзіце словы з рускай мовы на беларускую:

Прощайте –
Увидимся –
Как дела –
Товарищ –
Приветствую –
4. Перакладзіце словы з беларускай мовы на рускую:
Спадарства –
Васпан –
Прывітанне –
Да сустрэчы –
Усяго добрага –
5. Выпраўце памылкі (калі ёсць):
Счасліва  –
Дяцька –
Таварышчы –
Грамадянін –
Зтэлефануемся –
6. Знайдзіце здымак Кастуся Каліноўскага, які ў сваёй “Мужыцкай праўдзе” звяртаўся да чытачоў словам “дзецюкі”:
Граматыка

Аканне

Аканне – гэта пераход галосных оэ не пад націскам у а як пры вымаўленні, так і на пісьме.

О → А

Адбываецца ва ўсіх словах незалежна ад паходжання, уключна з запазычаннямі, якія заканчваюцца на 2 галосныя: малако, гарбата, арганізацыя, адажыа, вадасховішча.

О не пераходзіць у А:

  • у некаторых уласна беларускіх словах са складамі роло гістарычна склалася, што ненаціскное о чаргуецца з ы: гром – грымець, бровы – брыво;
  • у складаных словах з першай часткай слова-, што-, фота-, мота: словаформа, штогод, фотаздымак, мотакрос (выкл. фатаграфія, матавоз, матацыкл);
  • у складаных словах, калі ў другой частцы складанага слова націск падае не на першы склад, а таксама калі другая частка пачынаецца з ў, у першай частцы захоўваецца о: конегадоўля, водазабеспячэнне, марозаўстойлівы.

Э → А:

  • ва ўласнабеларускіх словах: рэкі – рака, стрэхі – страха;
  • у запазычаннях са славянскіх моваў, а таксама ў некаторых старых, адаптаваных запазычаннях з неславянскіх моваў: чэрап – чарапы, цэгла – цагляны, літаратура, адрас, літара, майстар;
  • у запазычаннях з канцавым –ар, -ал, -аль: кампутар, шніцаль, аднак гэта не тычыцца ўласных назваў кшталту Одэр, Ландэр.

Э не пераходзіць у А:

  • у большасці неславянскіх запазычанняў: ветэран, рэспубліка, экзамен;
  • у некаторых запазычаннях замест э вымаўляецца і пішацца ы (трэба запомніць!): арышт, брызент, інжынер;
  • у складаных словах беларускага паходжання, дзе ў першым складзе ненаціскное э захоўваецца: рэдкалессе, шэравокі.
Тэст па граматыцы

Увага! Запаўняйце тэсты выключна з беларускай раскладкі клавіятуры (за выключэннем рускіх словаў)! Вялікія і малыя літары значэння не маюць. Калі вы ведаеце некалькі правільных адказаў, напішыце толькі адзін з іх.
Пусты радок не залічваецца: калі слова, на вашую думку, напісана правільна, перапішыце яго ў поле для адказу

1. Устаўце патрэбную літару:
Свеасаблівы
Шразём
Стпудовы
Хостл
Хрстаматыя
2. Устаўце патрэбную літару:
Рдказубы
Лодр
Мвазнаўства
Счрсцвець
Жтон
3. Выпраўце памылкі, калі трэба
Дравасек –
Хрыбет –
Трыя –
Блоха –
Карцар –
Почарк –
4. Перакладзіце на беларускую мову
Токио –
Бухгалтер –
Ордер –
Оранжерея –
5. Выберыце правільны варыянт

Цікавінкі
Адкуль пайшло аканне і як яно ўплывае на ўспрыняцце беларускай мовы

Паходжанне акання дасюль застаецца недастаткова высветленым пытаннем. Існуе некалькі гіпотэзаў. Паводле адной з іх, гэта балцкая дыялектная з’ява, якая патрапіла яшчэ ў праславянскія дыялекты, на базе якіх развілася беларуская мова (калі зыходзіць з гіпотэзы балцкага субстрату беларускай мовы). Іншыя вучоныя лічаць, што гэта больш позняя з’ява, якая пачала развівацца ў выніку падзення рэдукаваных прыкладна ў 14 стагоддзі. Менавіта тады яно і стала адлюстроўвацца ў пісьмовых тэкстах першапачаткова ў якасці памылак (бо ў старабеларускай мове панаваў марфалагічны прынцып пісьма, паводле якога аканне не павінна было адлюстроўвацца). Аканне не ўласцівае іншым славянскім мовам, акрамя беларускай і рускай (прычым аканне гістарычна было пашырана практычна на ўсёй тэрыторыі Беларусі, але не на ўсёй тэрыторыі Расіі). Сустракаецца таксама ў балгарскіх і славенскіх дыялектах.

Ёсць меркаванне, што людзі па-рознаму ўспрымаюць гукі і нават асацыююць іх з пэўнымі колерамі і якасцямі. Гэтую асаблівасць успрыняцця часта выкарыстоўваюць паэты, пісьменнікі, аўтары рэкламных тэкстаў — словам, тыя, хто працуе з мовай. Так, галосны а, па выніках эксперыментаў, асацыюецца з насычаным чырвоным колерам, а таксама з каханнем, сексам, крывёй, рамантыкай. У нашай мове, у параўнанні з іншымі еўрапейскімі, гук а з прычыны з’явы акання дамінуе. Гэта дае падставы меркаваць, што людзей, што гавораць па-беларуску, успрымаюць як надзвычай рамантычных, а беларускую мову асацыююць з мовай кахання, як сцвярджае Алесь Крой.

Але ж у рускай, як мы ведаем, таксама ёсць аканне. Чаму а ў нашай мове сустракаецца часцей? Па-першае таму, што ў беларускай мове ў ненаціскной пазіцыі ў а можа пераходзіць не толькі о, але і э (рэчка, але рачны), а ў рускай – толькі о. Па другое, беларускае аканне не мае такой моцнай рэдукцыі, як рускае (мы кажам галава, не скарачаючы гучання першага і другога а, як гэта робіцца ў рускай мове). Ну і яшчэ варта ўзгадаць, што дастаткова вялікі масіў рускіх гаворак мае оканне. Чым яшчэ беларускае аканне адрозніваецца ад рускага? Тым, што ў нашай мове гэта не толькі норма вымаўлення, але таксама і правапісная норма (бо асноўны прынцып беларускага правапісу – фанетычны: як чуецца, так і пішацца).

Аднак ёсць беларускія дыялекты, дзе аканне адсутнічае: поўнае і занаціскное оканне ў некаторых гаворках паўднёва-заходняга дыялекта (вода, голова, сено, мало) або дысімілятыўнае аканне ў паўночна-ўсходнім дыялекце (выда́, але вады́, ныга, але нагі́).

Нашы імёны

Для беларускай мовы ўласцівы народны іменнік, які характарызуецца адсутнасцю адной строга замацаванай (кананічнай) формы, як у афіцыйнай праваслаўнай традыцыі (напр., Юрась, Юрок, Юрка, а не толькі Юрый), а таксама адсутнасцю паралельнага ўжывання імёнаў па бацьку разам з імёнамі (казалі, напр., Хведароўна, калі ейным таткам быў Хведар). Аднак у выніку русіфікацыі, якая адбывалася ў савецкі час, у беларускай мове народныя імёны былі выціснутыя з афіцыйнага ўжытку праваслаўнымі кананічнымі формамі імёнаў. Нельга было ў дакументах запісаць дзіця Юркам або Юрком, пры гэтым у савецкія часы (асабліва ў часы калектывізацыі і індустрыялізацыі) лёгка можна было запісацца Трактарам, Акцябрынай, Электрыфікацыяй і Канстытуцыяй.

Маленькі слоўнічак беларускіх народных імёнаў

А
Адам – Адась, Адзік, Адаш
Адэлаіда – Адэля, Адзька, Адэлька, Адэльця
Акім – Якім, Юхім
Ала – Аля, Алюня, Алюся
Алена – Аленка, Альця, Гальця, Гэля, Галена
Аліна – Аля, Алінка
Альжбета – Альжбэтка, Альця, Альжуся
Аляксандр – Алесь, Вольша, Алехна, Алік, Алелька
Аляксандра – Алеся, Алеська
Аляксей – Алёшка, Алесь, Алекса
Анастасія – Наста, Наська, Настка, Настуся, Настасся, Настачка
Анатолій – Анатоль, Толік
Ангеліна – Ангеля, Анэля, Гэля
Андрэй – Андрусь, Андрык, Андрук, Андрыяш
Анжаліка – Анжэла, Ліка
Анісім – Анісік, Аніська, Аніс
Антаніна – Антося, Тася, Анця, Антолька
Антон – Антось, Анцік
Апанас – Панас, Панаска, Апанась, Панась, Афанас
Аркадзь – Аркадзька, Аркась, Кадзік
Арсень – Сеня, Сенька, Арсік, Арсайла
Артур – Артусь, Арцік
Астап – Астапук, Астапка, Астах, Асташ
Аўдоцця – Аўдоля, Аўдзюня, Дзюня, Аўдзютка, Дзютка, Аўдося, Дося

Б
Багдан – Богусь, Богуш, Багдаш, Богдзя, Даня
Багуслаў – Багусь, Богцік, Богуш, Богша
Барыс – Борцік, Барук, Борка
Браніслава – Броня, Бронька, Слава, Слаўка
Браніслаў – Бронісь, Бронік, Слава, Слаўка

В
Вадзім – Вадзік
Валерый – Валер, Валера, Валерка
Валянцін – Волесь, Валік
Ванда – Вандзя
Варвара – Варця, Варка, Варуся, Барбара, Барця, Баруся
Васіль – Васілька, Вася, Васька, Базыль, Базылька
Вера – Верця, Верка, Вяруня, Вяруся
Вікенцій – Вінцук, Вінцусь, Вінцэнт, Вінцэсь
Віктар – Вікцік, Віктук, Віктусь
Вікторыя – Вікця, Віктуся, Вікта
Віталь – Віталька, Віталік
Вітаўт – Вітусь
Віялета – Віта, Вітуся, Вітуля
Вольга – Вольця, Волька, Вальжына
Вячаслаў – Вячка, Вячык, Слава, Слаўка

Г
Галіна – Галя, Галька, Галінка, Галюся, Галюня
Ганна – Ганка, Анця, Ганця, Гануся, Гануля
Гаўрыла – Гаўрусь, Габрусь, Гаўрык, Гаўрук, Габрук
Георгій – Ярык, Юрык, Юрка, Юрась, Жора
Герасім – Гарась, Гарасім
Генадзь – Генік, Генусь, Генка, Геня
Глеб – Глебка, Глебік, Глябок

Д
Давід – Давыд, Давыдзька, Додзік
Дамінік – Домка
Дамініка – Дамінічка, Даміся, Домна, Ніка
Даніла – Данілка, Данька, Данусь, Даня, Данік
Дар’я – Дарка, Адарка, Дарота, Адар’я
Дзімітрый – Зміцер, Змітрок, Змітра, Змітрый, Міцік

Е
Ева – Еўця, Еўка, Яўціся
Еўдакім – Аўдось, Аўдот, Аўдзік, Аўдук, Аўдакім
Еўдакія – Аўдзіся, Аўдотка, Аўдося, Аўдольця, Аўдоцця
Емяльян – Амяльян, Амелька
Елізавета – Ліза, Лізка, Лізавета

Ж
Жанна – Жанета, Анета, Анця, Ануся, Яна, Яніна

З
Зінаіда – Зіна, Зінка
Зося – Зоська

І
Іван – Ясь, Івась, Івашка, Ясюк, Яська, Янук, Янка, Януш
Ігар – Ігарок, Ігарка
Ігнат – Ігнась, Ігнатка, Гнат
Іосіф – Язэп, Юзік, Еська, Ёська, Ёсіп, Ёсель, Ёзік
Ірэна – Рэня
Ірына – Арына, Арыша, Арышка
Ілья – Ілля, Іллюк, Ільяш, Гальяш

К
Казімір – Казік, Казюк
Карл – Карусь, Карук
Караліна – Каруся, Карута
Кірыл – Кірыла, Кірык, Кірук
Кандрат – Кандрась, Кандраш, Кондрусь
Канстанцін – Кастусь, Косцік, Косць
Крысціна – Крысця, Крыстуся, Крыста, Хрысця, Хрысціна
Ксенія – Ксеня, Аксюта, Аксёна, Аксіння
Кацярына – Кася, Каця

Л
Ларыса – Ларуся, Ларуська, Ларка
Лаўрэнцій – Лаўрук, Лаўрык, Лаўрусь, Лаўрэн
Леанід – Лянько, Лёнік
Лідзія – Ліда, Лідка, Лідуся
Лявонцій – Лявон, Лёва, Лёўка

М
Магдалена – Магда, Магдзя, Магдзіся
Максім – Максімка, Максюта
Маргарыта – Маргуся, Магрэта, Рыта
Марыя – Марыля, Маруся, Марыся, Мар’яна, Мара, Марця, Марына, Мар’я
Мацвей – Мацей, Мацейка
Мірон – Мірка, Мірцік
Міхаіл – Міхась, Міхал, Міхалка, Міхайла
Мікіта – Міцька
Мікалай – Мікола, Міколка, Коля

Н
Наталля – Наталка, Наталька, Натася, Наталя
Ніна – Нінка, Нінуся

П
Павел – Павал, Паўлюк, Паўка, Пашка
Пётр – Пятрусь, Петрык, Пятрук, Пятро, Пятраш
Паліна – Палінка, Полька, Польця, Палюся
Пракоп – Пракопка, Прокша

Р
Радзівон – Радзісь, Радзік, Радзька, Радзюк
Раіса – Рая, Раечка, Раіска
Раман – Рамаш, Ромцік, Рамук
Рыгор – Рыгорка, Грынь, Грыц, Грыгоры
Рэгіна – Рэня, Рэнька, Раіна

С
Святлана – Святланка, Ланка, Света, Светка
Сафія – Софа, Софка, Соня, Сонька
Станіслаў – Стась, Стасік, Стасюк, Слава, Слаўка
Стафа́н – Стафа́нік, Стэ́фан
Сцяпан – Сцёпка, Сцяпук
Сямён – Сымон, Сёмка
Сяргей – Сяржук, Сяргейка

Т
Таісія – Таіса, Тася
Тамара – Тамарка, Тамуся, Тома, Томка
Таццяна – Таня, Танюся, Тацяна, Тацянка

У
Уладзімір – Валодзік, Валодзька, Ладзік, Уладзік, Уладзь, Ладысь, Уладысь, Уладамір, Ладамір
Уладзіслаў – Уладысь, Ладысь, Уладыслаў, Уладзь
Улляна – Уляна, Улянка, Уля

Ц

Цімафей – Цімох, Цімоха, Цімка, Ціма
Ціхан – Цішка, Ціхон

Ф
Фёдар – Тодар, Тодзік, Хведар, Хадась, Хвядос, Ходар, Федзя
Фёкла – Тэкля
Філіп – Піліп, Піліпка, Піліпок
Францыск – Францішак, Франак, Пранціш

Э
Эдуард – Эдзя, Эдзька, Эдвард

Ю
Юлія – Юля, Юлька, Юльця, Юляся
Юрый – Юрась, Юрок, Юрка

Я
Ягор – Ягорка
Ядвіга – Ядзвіся, Ядзя
Якаў – Яша, Яшка
Якуб – Якубка
Ян – Янка, Янук, Янік, Янусь
Яўген – Жэнька, Жэня, Генка, Генісь, Генюш
Яўгенія – Жэнька, Жэня, Генця, Ягуся, Югася, Аўгуся, Аўгіння
Яфім – Яўхім, Аўхім, Яхімка

Паводле «Слоўніка асабовых уласных імён» Анны Усціновіч, «Крыўска-Беларускага Іменніка»
Вацлава Ластоўскага, “Беларускага праваслаўнага календара”, а таксама ўласных матэрыялаў
выкладчыкаў.