Крок 9
Тэма лексікі : Транспарт
Тэма граматыкі : Інфінітыў

Увага! Старонка працуе ў тэставым рэжыме. Заўважаныя недакладнасці, калі ласка, дасылайце на movananova.by@gmail.com.

Лексіка
Слова Прыклад выкарыстання
Рух Рух на праспекце значна запаволіўся праз аварыю ля ГУМа.
Ру́хацца / пасоўвацца / су́нуцца (гутарк.), зру́шыцца / крану́цца з месца Пярэдняе аўто кранулася з месца, следам зрушылася ўся калона і паволі пачала рухацца ў кірунку вакзала.
Ехаць, не́сціся / ляцець, валачыцца / паўзці / цягнуцца Стары мікрааўтобус ледзьве цягнуўся ў левым шэрагу Брэсцкай трасы, справа праносіліся незадаволеныя кіроўцы на “Ферары” і “Ламбаргіні”.
Святлафор, скрыжаванне (рус. перекресток) На скрыжаванні ля дома старыя святлафоры замянілі на сучасныя, якія паказваюць секунды.
Дарога, траса / шаша (рус. шоссе), тракт / гасці́нец Час быў позні, транспарт не хадзіў, і Вользе давялося шыбаваць дахаты пешкі ўздоўж шашы.
Кіроўца (рус. водитель), пасажыр Пасажыр дачакаўся прыпынку і набыў у кіроўцы аўтобуса квіток.
Таксоўка / таксі, таксовец / таксіст / кіроўца таксі Каб не спазніцца на цягнік, Вітаўт выклікаў таксоўку і ўсю дарогу прасіў кіроўцу прыспешыцца.
Стаянка Абачлівыя аўтааматары трымаюць машыну на стаянцы: і бяспечна, і не трэба вышукваць месца ў двары для паркоўкі ўвечары.
Прыпынак: аўтобусны, тралейбусны, трамвайны Усе ў горадзе ведаюць, што на прыпынку “Батанічная” махляркі звычайна скупляюць золата.
Станцыя метро Станцыя метро “Першамайская” адметная тым, што мае выхад на правы бок.
Аўтамабіль / машына / аўто / легкавы аўтамабіль / легкавік (гутарк.) / самаход (з польскай мовы) У адпачынак сям’я паехала машынаю – так выходзіла найтанней. Легкавік побач з “БелАЗам” выглядае як мурашка побач з зубрам!
Сапсавацца / зламацца Васіля чакала непрыемнасць: машына сапсавалася якраз на паўдарозе да бацькоў.
Рамантаваць / майстраваць / строіць Мой дзядзька дужа спрытна ўмее строіць ровары.
Кузаў, падвеска Па кузаве ў гэтага легкавіка ніякіх пытанняў не было, а вось падвеска была слабенькая.
Рухаві́к (рус. двигатель) Рухавік працаваў няроўна, кашляючы і чхаючы.
Колы, напампава́ць (рус. накачать) колы Зламыснік уначы прапароў колы ўсім машынам у наваколлі. Таму раніца пачалася з карціны: кіроўцы стаяць і намагаюцца напампаваць колы, каб хоць як даехаць да шынамантажу.
Стырно / руль За стырном Марыся адчувала сябе даволі ўпэўнена.
Сядзенні, дзверы (толькі мн. лік!) “Не ляпайце так дзвярыма!” – думае сабе часта кожны кіроўца.
Рэ́мень / раме́нь / пас бяспекі (рус. ремень безопасности) У многіх выпадках менавіта рамяні бяспекі ратуюць людзям жыццё ў аварыях.
Аварыя / дарожна-транспартнае здарэнне / ДТЗ У дарозе Мікалай трапіў у невялікае дарожна-транспартнае здарэнне, што моцна засмуціла ягоную жонку.
Урэзацца / улупіцца / умазацца (у штосьці) / сутыкнуцца (напр., з іншым аўто) Кіроўца сеў за стырно нецвярозы і ў выніку проста на суседняй вуліцы ўлупіўся ў слуп.
Зляцець у кювет / паляцець пад адхон (рус. откос) Машыну занесла на павароце, яна пайшла пад адхон і перакулілася коламі дагары.
Чыгу́нка (рус. железная дорога), цягнік (рус. поезд), электрычка Беларуская чыгунка плануе істотна мадэрнізаваць парк цягнікоў за кошт вырабленых пад Фаніпалем “Штадлераў”.
Квіткі / білеты Квіткі на цягнік вельмі зручна загадзя набываць праз інтэрнэт і раздрукоўваць самастойна.
Купэ, плацкарта, сядзячыя месцы Калі дарога не надта даўгая, то можна ашчадзіць і ўзяць найтаннейшыя квіткі на сядзячыя месцы.
Паліца (рус. полка): верхняя, сярэдняя, ніжняя, бакавая Квіткі дасталіся што трэба – на верхнюю бакавую паліцу каля прыбіральні.
Праваднік, правадніца Правадніца міла ўсміхнулася і запытала па-беларуску: “Што жадаеце? Кава, гарбата, какава, “Марціні”, “Чынзана”, “Старадарожская?..”
Рэ́йкі (рус. рельсы), шпалы, мазута / мазут Раней шпалы рабілі драўляныя і прапітвалі мазутаю, што не надта экалагічна. Цяпер іх масава мяняюць на бетонныя.
Вакзал, зала (ж. р.!) чакання (рус. зал ожидания), эскалатар, камера захоўвання (рус. камера хранения) Каб патрапіць у новую залу чакання на менскім вакзале, трэба падняцца на эскалатары на сярэдні ўзровень.
Карабе́ль, параход, човен / лодка, плыт (рус. плот) Ці не адзіная беларуска, што плавала на параходзе “Тытанік”, — мастачка Пальміра Мрачкоўская. Яе партрэт работы Янкеля Кругера знаходзіцца ў Нацыянальным мастацкім музеі ў Менску.
Самалёт, верталёт, паветраны шар Спеў “Паветраны шар” гурта NRM у свой час стаў “Песняй года” на “Рок-каранацыі”.
Аэрапорт, лётнішча / аэрадром Старое лётнішча арандаваў прыватнік каб катаць турыстаў на лёгкіх самалётах. Пятро папрасіў Галю сустрэць яго ў аэрапорце.
Узлёт, пасадка Падчас узлёту рэкамендуецца смактаць карамель “Узлётную”, думаць пра дзеда-барадзеда і ціхенька спяваць “Купалінку”.
Бортправаднік / сцюард, бортправадніца / сцюардэса Сцюардэса паведаміла, што праз хвіліну будзем пралятаць над Вільняй.
Першы пілот, другі пілот, штурман Першы пілот ведаў англійскую мову, другі нямецкую, а штурман ведаў, дзе самыя танныя крамы ў Берліне.
Хуткасць (рус. скорость) Ягорка быў вялікім аматарам хуткасці, на ровары разганяўся да 60 км/г!
Тэст па лексіцы

Увага! Запаўняйце тэсты выключна з беларускай раскладкі клавіятуры (за выключэннем рускіх словаў)! Вялікія і малыя літары значэння не маюць. Калі вы ведаеце некалькі правільных адказаў, напішыце толькі адзін з іх.
Пусты радок не залічваецца: калі слова, на вашую думку, напісана правільна, перапішыце яго ў поле для адказу

1. Устаўце патрэбную літару (літары):
Цгнік
Арадром
Прока
Лекавы аўтамабіль
Куп
2. Выберыце правільны варыянт напісання

3. Перакладзіце на беларускую мову:
Движение –
Перекрёсток –
Водитель –
Руль –
Железная дорога –
4. Перакладзіце словы з беларускай мовы на рускую:
Затор –
Прыпынак –
Квіткі –
Рэйкі –
Лётнішча –
5. Выпраўце памылкі (калі ёсць):
Плот –
Мазута –
Экскалатар –
Сцьюард –
Зал –
Граматыка

Інфінітыў

Інфінітыў называюць неазначальнай формай дзеяслова таму, што ён называе дзеянне, працэс, але пры гэтым не ўказвае на асобу ці асобаў. Інфінітыў з’яўляецца нязменнай формай і адказвае на пытанні што рабіць? чытаць; што зрабіць? прачытаць. 

Інфінітыў утвараецца пры дапамозе суфіксаў:

-ць – далучаецца да асновы на галосную (самы прадуктыўны суфікс, большасць інфінітываў утвараецца менавіта пры яго дапамозе): бега-ць, насі-ць, размаўля-ць.

-ці – далучаецца на асновы на зычную – нес-ці, грыз-ці, плес-ці. У інфінітывах, утвораных ад асновы на д і т, у выніку гістарычных чаргаванняў д і т перайшлі ў с: кладу – класці, вяду – весці. Па аналогіі з гэтымі формамі нараджаюцца гутарковыя формы кшталту храпсці, сапсці, чаўпсці, якія з’яўляюцца адступленнем ад літаратурнай нормы. Мусім казаць і пісаць:  храпці, сапці, чаўпці.

-чы – рэдкі суфікс, які далучаецца да асновы на г (бег-чы, запрэг-чы), а таксама ў выніку даўняга пераходу канцавога к асновы + суфікс ти (пек + ти → пячы). Выключэнне складае інфінітыў сячы, які мае літаратурны варыянт секчы.

Зваротная форма інфінітыва ўтвараецца пры дапамозе постфіксаў –ся/-ца: -ся далучаецца да галоснай (несці-ся, класці-ся, пячы-ся); -ца далучаецца да зычнай (смяяц-ца, насіц-ца).

Язэп Лёсік у працы “Некаторыя ўвагі да беларускае літаратурнае мовы” звяртае ўвагу на тыпова беларускія канструкцыі, якія паказваюць функцыю – “назначэнне” – прадмета і ўтвараюцца пры дапамозе інфінітыва: машына шыць або машына, што шыць; вада піць або вада, што піць; палонка ваду браць або палонка, што ваду браць; вада дзяцей купаць або вада, што дзяцей купаць; машынка перац малоць або машынка, што перац малоць. Ён адзначае, што ў такіх выпадках па-расейску будзе канструкцыя з прыназоўнікам для: машина для шитья, вода для питья, а па-польску з прыназоўникам do: maszyna do szycia, woda do picia. Лёсік піша: “Як бачым, расеец ці паляк, каб назваць назначэньне прадмета – назначэньне-дзеяньне, бярэ інфінітыў, абарачае яго ў дзеяслоўны назоўнік ды прылучае яго да прадмета з дапамогаю прыназоўніка “для” (расеец) або “да” (паляк): вада для купаньня, вада да купаньня, а беларусін абыходзіцца ў такім выпадку адным інфінітывам, ня трацячы дарэмна часу на тое, каб перавярнуць спачатку інфінітыў у назоўнік, а потым зьвязаць гэты назоўнік з другім назоўнікам з дапамогаю прыназоўніка.

Тэст па граматыцы

Увага! Запаўняйце тэсты выключна з беларускай раскладкі клавіятуры (за выключэннем рускіх словаў)! Вялікія і малыя літары значэння не маюць. Калі вы ведаеце некалькі правільных адказаў, напішыце толькі адзін з іх.
Пусты радок не залічваецца: калі слова, на вашую думку, напісана правільна, перапішыце яго ў поле для адказу

1. Утварыце інфінітывы ад наступных дзеясловаў:

Магу –
Гуду –
Храпу –
Брыду –
Скубу –

2. Перакладзіце на беларускую мову:

Грести –
Прилечь –
Готовиться –
Сечь –
Бежать –

3. Утварыце інфінітывы ад наступных дзеясловаў:

Дзяўбу –
Цяку –
Скрабу –
Таўку –
Раву –

4. Перакладзіце на беларускую мову:

Одеваться –
Запрячь –
Прясть –
Ложиться –
Стирать (пра бялізну) –

5. Устаўце патрэбныя інфінітывы ў прыказкі і прымаўкі:

, як пшаніцу прадаўшы
Без нажа
Не вучы акуня (качаня)
Каб рыбу , трэба ў ваду лезці
З незабітага ліса футра (кажух)
Цікавінкі

Сканы на транспартную тэму з “Нашай Нівы” пачатку ХХ стагоддзя

Транспарт князёў Радзівілаў, фота пачатку ХХ стагоддзя