Крок 7
Тэма лексікі : Медыцына
Тэма граматыкі : Прыстаўны в

Увага! Старонка працуе ў тэставым рэжыме. Заўважаныя недакладнасці, калі ласка, дасылайце на movananova.by@gmail.com.

Лексіка
Слова Прыклад выкарыстання
Ляка́рня / бальніца / шпіта́ль / лазарэт (вайсковы), радзі́льня / радзільны дом Граф Караль Чапскі адкрыў у Менску дзве новыя лякарні.
Лекар / доктар / урач / медык Выклічце тэрмінова лекара! У паліклініцы былі вакантныя пасады кардыёлага, педыятра і тэрапеўта.
Лячыць / лекаваць Суседка параіла бабе Зіне лекавацца ад усяго мачой і п’яўкамі.
Лекі (толькі мн. лік.) / лякарства Доктар прапісаў прымаць лекі двойчы на дзень пасля яды. (звычайна “ежа” – тое, што ямо; “яда” – сам працэс. але часам і тое, і тое называюць “яда”).
Таблеткі / пігулкі Бабуля забылася, дзе паклала свае пігулкі ад склерозу.
Зёлкі / лекавыя расліны Алесь не вельмі давяраў афіцыйнай медыцыне, лекаваўся збольшага зёлкамі па бабуліных рэцэптах.
Пацыент Пацыент выйшаў з комы за гадзіну да адключэння апаратаў жыццезабеспячэння.
Хуткая дапамога Нягледзячы на назву, машына хуткай дапамогі прыехала праз 40 хвілін.
Дыягназ, дыягнаставаць Каб паставіць слушны дыягназ, лекару трэба мець як мага больш поўную інфармацыю.
Хвароба (рус. болезнь), хварэць (увага! запомніце канструкцыю: “хварэць на нешта“) Хвароба не дадае аздобы (прымаўка). Мой сын-нябога штовесну хварэе на грып.
Боль (муж. род!), балець (увага! запомніце канструкцыю: “мне баліць”) Я адчуваю востры боль у жываце. Мне сёння дужа баліць галава.
Болепатольны сродак (рус. обезболивающее средство) Моцныя болепатольныя сродкі можна набыць у аптэцы толькі па рэцэпце лекара.
Самаадчуванне (рус. самочувствие) Нейкае самаадчуванне дрэннае, відаць, варта ісці дахаты лекавацца.
Ванітава́ць, цягнуць на вані́ты (рус. тошнить) Дзіцёнка ўгайдала ад хуткай язды – і ён званітаваў проста ў салоне.
Млосна (рус. тошно) Мне стала млосна ад спёртага паветра ў пакоі.
Калаціць (рус. трясти) Мяне ўвесь вечар калоціць – ніяк не магу сагрэцца.
Гаіцца / зажываць Раны на ім гаіліся як на сабаку!
Ціск (рус. давление) Пры нізкім артэрыйным ціску чалавек адчувае слабасць ва ўсім целе.
Тэмпература Каб штучна ўзняць тэмпературу і не ісці ў школу, вынаходлівыя дзеці дадаюць у гарбату ёд.
Атручанне / атручэнне (рус. отравление) Кефір быў пратэрмінаваны, і ўся малодшая група дзіцячага садка патрапіла ў лякарню з харчовым атручаннем.
Кроў (але “мала крыві́”), крывацёк (рус. кровотечение) Аналізы крыві і мачы трэба здаваць зранку на пусты страўнік. Самы небяспечны крывацёк – нутраны, бо яго цяжка дыягнаставаць.
Прышчэпка (рус. прививка) Бацькі маюць права вырашаць: рабіць дзіцяці прышчэпкі ці не.
Ускладненне (рус. осложнение) Здавалася, што хвароба адступіла, але неўзабаве пачалося ўскладненне на вушы.
Апёк (рус. ожог), апячы́ / апе́кчы Ён паспеў апячы руку, а пячы блінцы так і не навучыўся.
Бяссонне / бе́ссань Матуля пакутавала на бяссонне, і звычайныя таблеткі для сну ёй ужо не дапамагалі.
Цукровы дыябет / цукроўка Пры цукроўцы пацыент вымушаны ўвесь час рабіць ін’екцыі інсуліну.
Дыярэя / мыт / дрыста́чка, бягуцька (гутарк.) Калі Мікола пад’ехаў да мытні, яго прабраў мыт.
Страсенне мозгу / мазгоў Міша зваліўся з грушы і атрымаў страсенне мазгоў, пасля чаго яго доўга ванітавала.
Страціць прытомнасць (рус. потерять сознание) Калі чалавек без прычыны страчвае прытомнасць – гэта вельмі трывожны сігнал.
Сутарга (рус. судорога) Пры сутаргах звычайна раяць прымаць глюканат кальцыю.
Туберкулёз / сухоты Славуты паэт Максім Багдановіч памёр у 25 гадоў ад сухотаў.
Кашаль Севу так доўга мучыў кашаль, што яму параілі звярнуцца да лекара.
Чых, чхаць На яго раптоўна напаў чых – і ён пачаў чхаць без перапынку.
Пра́нцы / сіфіліс На чалавека, хворага на сіфіліс, вяскоўцы казалі “пранцаваты”.
Пухлі́на (рус. опухоль) Калі вы намацалі ў сябе пухліну, ні ў якім разе не займайцеся самалекаваннем, бо яна можа аказацца злаякаснай.
Цяжа́рнасць (рус. беременность) Калегі даведаліся пра цяжарнасць Вольгі, калі тая была ўжо на шостым месяцы.
Мы́ліцы (рус. костыли) Лекар выгукнуў “Ідзі!” – хворы адкінуў мыліцы і пайшоў.
Кіёк (рус. палочка) Унукі падарылі на юбілей дзядулю прыгожы кіёк ручной работы.
Інвалідны вазок Для пацыентаў, якія не могуць ісці, у прыёмным пакоі стаялі інвалідныя вазкі.
Тэст па лексіцы

Увага! Запаўняйце тэсты выключна з беларускай раскладкі клавіятуры (за выключэннем рускіх словаў)! Вялікія і малыя літары значэння не маюць. Калі вы ведаеце некалькі правільных адказаў, напішыце толькі адзін з іх.
Пусты радок не залічваецца: калі слова, на вашую думку, напісана правільна, перапішыце яго ў поле для адказу

1. Устаўце патрэбную літару (літары):
Лкарства
Пацынт
Крвацёк
Дырэя
Тмпература
2. Выберыце правільны варыянт напісання:

3. Перакладзіце на беларускую мову:
Лечебные растения (адным словам) –
Тошно –
Беременность –
Костыли –

Потерять сознание

4. Перакладзіце словы з беларускай мовы на рускую:
Пігулкі –

Цукроўка –

Сухоты –
Хвароба –
Пранцы –
5. Выпраўце памылкі (калі ёсць):
Лекарня –
Врач –
Боляпатольны –
Прышчэпка –
Кашль –
Граматыка

Прыстаўны і ўстаўны зычны в

Гістарычна склалася, што ў нашай мове слова звычайна не можа пачынацца з галоснай о. Перад націскным о ўзнікае гук в, які мы называем прыстаўным: во́зера, во́лава, во́гненны. Але як толькі ў выніку пераходу націску ў іншай форме слова або роднасным слове о пераходзіць у а (так званая з’ява акання), прыстаўны в знікае: азё́ры, алавя́ны, аго́нь. Праўда, паколькі амаль няма правілаў без выключэнняў, то і тут маем некалькі словаў, у якіх в захоўваецца нават перад а. Гэта вытворныя ад словаў навокал, востры ды вочы, і іх варта запомніць: ваколіца, вачэй, вастрыць, вастрыня і пад. У апошні час таксама да іх часам далучаюць слова вакно і вытворныя ад яго ваканіцы, ваконны, падваконне, аднак афіцыйныя слоўнікі не фіксуюць гэтыя словы як нарматыўныя (нормай будуць аканіцы, аконны, падаконне).

Трэба памятаць, што прыстаўны в не дадаецца да словаў іншамоўнага паходжання, якія пачынаюцца з о: опера, ордар, ордэн, орган, а таксама да ўласных назваў: вёскі Опса і Обаль, Омск, Орша. Дарэчы, існуе і форма Ворша з прыстаўным в, і такі варыянт ужываецца часцей за ўсё тымі, хто карыстаецца класічным (дарэформавым) правапісам.

Перад націскным у ў пачатку слова мы таксама звычайна вымаўляем і пішам в: ву́шы, ву́гал, ву́зкі. Прычым гэта в захоўваецца ва ўсіх формах слова і ў роднасных словах незалежна ад націску і месца ў слове (калі стаіць пасля прыстаўкі, то называецца адпаведна не прыстаўным, а ўстаўным зычным): вушны́, вузкава́ты, завуго́лле.

З гэтага правіла таксама існуюць пэўныя выключэнні:

  1. прыстаўны в перад у не ўзнікае ў запазычаных словах: унія, унікум, але вустрыца;
  2. не ўзнікае таксама перад прыстаўкай (сучаснай або гістарычнай), якая пачынаецца з у: урок, участак, але вупраж, вусціш;
  3. не будзе прыстаўнога в і перад у, якое развілася з зычнай в: уюн, улада;
  4. уласныя назвы таксама пішуцца без в: Ульяна, рака Уша, Украіна.
Тэст па граматыцы

Увага! Запаўняйце тэсты выключна з беларускай раскладкі клавіятуры (за выключэннем рускіх словаў)! Вялікія і малыя літары значэння не маюць. Калі вы ведаеце некалькі правільных адказаў, напішыце толькі адзін з іх.
Пусты радок не залічваецца: калі слова, на вашую думку, напісана правільна, перапішыце яго ў поле для адказу

1. Устаўце, калі трэба, літару в:

урна
опіс
Тадэуш
Абуглены

Абастрэнне

2. Перакладзіце на беларускую мову:

Паутина  -
Вьюн -
Отмель -
Отруби -
Ордер -

3. Перакладзіце на рускую мову:

Навобмацак -
Аблічча -
Вольха -
Вусцілка -

Вобад -

4. Выпраўце, калі трэба, памылкі:

Ворган -
Заочны -
Водбліск -
Вучастак -
Вупраж -

5. Выберыце правільны варыянт (варыянты):

Цікавінкі
Сканы артыкулаў на медычныя тэмы з “Нашай Нівы” пачатку ХХ стагоддзя