Крок 10
Тэма лексікі : Лаянка
Тэма граматыкі : Спалучэнні галосных

Увага! Старонка працуе ў тэставым рэжыме. Заўважаныя недакладнасці, калі ласка, дасылайце на movananova.by@gmail.com.

Лексіка

Увага! Калі вам няма 18 год, закрыйце гэты тэкст і болей не адкрывайце!

Сябры, гэты Урок крыху незвычайны. Настолькі незвычайны, што мы вырашылі нават не рабіць лексічнага тэста;)

Часта даводзіцца чуць, што ў беларускай мове няма мацюкоў. Гэта праўда, мацюкі мы запазычылі ў пазнейшы час вядома адкуль. Аднак, ці сварыліся нашыя продкі? Сварыліся, ды яшчэ як! Шматлікія прыклады з фальклору данеслі да нас дзясяткі “вострых” слоўцаў, якія дадуць фору любым запазычанням з суседніх моваў. Цікавы пласт захавала для нас і судовае справаводства. Калі адзін шляхцюк абражаў другога – суду было не мінаваць. І судовы пісар, чырванеючы, мусіў занатоўваць у справе ўсе “смажаныя” словы, якія прагучалі ў сварцы шаноўных паноў.
Слоўнік у гэтай частцы мы вырашылі пакінуць без прыкладаў. Як паказалі нашыя курсы, прыдумляць прыклады самім нашмат весялей!..
Апроч лаянкі, мы ўключылі сюды і старадаўнія беларускія праклёны. Не для таго, каб вы ахвотней клялі сваіх апанентаў, а каб вывучалі культуру нашых продкаў з самых розных бакоў!

Традыцыйная беларуская лаянка
Слова Слова
Нягоднік Нікчэмнік
Мярзотнік Вылюдак
Адлюдак Вырадак
Ліхадзей Недавярак
Паршывец Паскуднік
Паскуда Поскудзь
Брыда Брыдота
Падла Падлюга
Падлюка Шэльма
Гіцаль Акаянец
Абармот Плюгавец
Прахвост Гад
Гадасць Нелюдзь
Латрыга Сволач
Свалата Злыдзень
Дзяржыморда Жываглот
Псяюха Псялыжнік
Падкалоднік Зараза
Цаца Злодзей
Разбойнік Пачвара
Халера Чорт
Звер Сабака
Сука Псіна
Гніда Змей
Скула Дэгенерат
Азіят Езуіт
Звяр’ё Сукін сын
Курва Пякельнік
Плюта Ліхаімец
Мурыла Нямчура
Навалач Боўдзіла
Акаянец Набрыдзь
Лыбень дуркаваты Ёлупень
Дурань Афэлак
Гыцаль Гультай
Лаянка з запісаў Міхала Федароўскага (1853-1923).
Слова Слова
Абдзяруш Адшчапенец
Аскарузак Асмалак
Болбат пракляты Бурдэльнік
Чарнапупая Чарнаморац
Лысы чорт Нішчы дух
Дудок смярдзячы Дурдзель
Старое дурніла Канавод
Лахмач Макотра
Падарваніца/падарванец Палятуха
Парх Прайдзісвет
Рабая сука Руска халера
Сабакар Шляхціц-махціц
Смердзюх Свіння няскробана
Вісельнік Задрыпанец/задрыпанка
Жаба разлезла Жабін клунак
Гістарычная лаянка ад даследчыцы Вольгі Бабковай.
Слова Слова
Машкара Няўчцівы
Нячыстага ложа сын Злодзей
Фальшар Здрадца
Забойца Згубца
Патварца Кабяльчук
Кудла Баярчук
Халоп Смерд
Галата Тыран
Зуфалец Паганскі бесурманін
Злодзей барадаты Зрушыцель пакою
Ведма
Тэст па лексіцы

Увага! Запаўняйце тэсты выключна з беларускай раскладкі клавіятуры (за выключэннем рускіх словаў)! Вялікія і малыя літары значэння не маюць. Калі вы ведаеце некалькі правільных адказаў, напішыце толькі адзін з іх.
Пусты радок не залічваецца: калі слова, на вашую думку, напісана правільна, перапішыце яго ў поле для адказу

Мы вырашылі не рабіць лексічнага тэста ў гэтым уроку. :)
Граматыка

Спалучэнні галосных у запазычаных словах

Пераважная большасць спалучэнняў галосных у словах іншамоўнага паходжання вымаўляецца і пішацца згодна з правіламі беларускай мовы. Аднак у некаторых выпадках спалучэнні галосных у запазычаннях з неславянскіх моваў захоўваюцца.

Першая галосная ў спалучэнні – е (э) 

Е / э + о́ (пад націскам) або а (не пад націскам) = ео / эо або еа / эа: геолаг, але геалогія; метэор, але метэарыт; ідэолаг, але ідэалогія. Выключэнне: акіян

Першая галосная ў спалучэнні – і (ы)

  1. У пачатку або ў канцы слова і / ы + о (пад націскам) або а (не пад націскам) = іо (Іосіф, іон) або іа / ыа (Іарданія, сальфеджыа)
  2. У сярэдзіне слова паміж галоснымі ўзнікае ўстаўны j (й)
  • І / ы + j + о (пад націскам) або а (не пад націскам) = іё / ыё або ія / ыя (біёлаг – біялогія, біёграф – біяграфія). Для мілагучнасці вымаўлення спалучэнне іо захоўваецца ў слове Эфіопія і вытворных ад яго.
  • І / ы + j + е = іе / ые (арыентацыя, гігіена, кліент).

Увага:   Устаўны j не ўзнікае:

  • пасля і (ы) перад у і э, такім чынам, і / ы + у = іу / ыу (кансіліум, радыус); і / ы + э = іэ (міэліт, рыэлтар);
  • на сутыку марфем, у прыватнасці пасля прыставак, што заканчваюцца на і (ы): бі-, брахі- (біакс), ды- (дыоптрыя), квазі- (квазіоптыка), полі- (поліагрэгатны), тры- (трыэдр) і пад.

Першая зычная ў спалучэнні – й

  1. У пачатку і ў сярэдзіне слова пад націскам й + о́  = ё (ёд, ётацыя, ёгурт, раён), не пад націскам й + а = я (маянэз). У пачатку ўласных назваў перадаецца як Іа: Іакагама, Іаганесбург.
  2. У пачатку і ў сярэдзіне слова, у тым ліку ўласных назваў, й + е = е  (іерархія, канвеер, Емен).
Тэст па граматыцы

Увага! Запаўняйце тэсты выключна з беларускай раскладкі клавіятуры (за выключэннем рускіх словаў)! Вялікія і малыя літары значэння не маюць. Калі вы ведаеце некалькі правільных адказаў, напішыце толькі адзін з іх.
Пусты радок не залічваецца: калі слова, на вашую думку, напісана правільна, перапішыце яго ў поле для адказу

1. Устаўце патрэбныя спалучэнні галосных:

Абрэвтура
Акампантар

рогліф

Архлогія

Тр

2. Перакладзіце на беларускую мову:

Виолончель -
Аккордеон -
Гениальный -
Ідеалист -
Эфиоп -

3. Выпраўце памылкі, калі трэба:

Йога -
Ажыатаж -
Прыярытэт -
Феерверк -
Метыярыт -

4. Выберыце правильны варыянт:

5. Перакладзіце на беларускую мову:

Йод -
Майор -
Ихтиология -
Нью-Йорк -
Океан -
Цікавінкі

Увага! Калі вам няма 18 год, закрыйце гэты тэкст і болей не адкрывайце!

У афармленні выкарыстаныя малюнкі Волі Кузьміч, www.generation.by

Габрэйскі (жыдоўскі) кампанент беларускай лаянкі

Першыя звесткі пра габрэяў на тэрыторыі ВКЛ з’явіліся ўжо ў XIV стагоддзі. З тых часоў беларусы і габрэі, таксама як і іх мовы і культуры, знаходзіліся ў шчыльным узаемадзеянні (вядома, што на мяжы XIX-XX стст. колькасць габрэйскага насельніцтва ў некаторых беларускіх гарадах дасягала 50-60 адсоткаў).

На нашай тэрыторыі габрэі пераважна карысталіся мовай ідыш, якая паўстала на базе сярэдненямецкіх дыялектаў з шырокім выкарыстаннем пазычак са старажытнагабрэйскай і арамейскай моваў. За перыяд існавання на беларускай тэрыторыі габрэі ўзбагацілі мову ідыш вялікай колькасцю ўласна беларускіх словаў. Але адбываўся таксама і адваротны працэс, калі ў беларускія гаворкі трапляла шмат ідышызмаў, пераважная колькасць якіх выкарыстоўвалася носьбітамі беларускай мовы як зніжаныя, лаянкавыя, часта з прычыны іх незразумеласці і экзатычнага гучання.

Так, сінонімамі да словаў небарака, дурында выступаюць наступныя ідышызмы:  шлімазул (шлімазл), шлёма, мішугін, ламедуда, кепала (‘дурная галава’). Малых свавольнікаў беларусы маглі называць габрэйскімі словамі шэйгец, бахур, ламперт, гіцаль, а дзеўку-падлетка, што хацела выглядаць дарослай – сікша.

Дрэннымі, абразлівымі назвамі для жанчыны былі лахудра, лярва. Пра махляра маглі сказаць герц, герцык, а пра блазна – лабушнік.

З ідыш у беларускую мову патрапілі і набылі зніжанае значэнне таксама наступныя словы: кагал, хеўра (дарэчы, слова з тым самым коранем — хаўрус — таксама пазычанае з мовы ідыш), хаіць/хаяць (‘ганіць’), пейсы (нечасаныя брудныя валасы), афэрдала/фэрдала (худы, замораны конь) і інш. Цікава, што турэмныя жарганізмы фраер, шмон (‘ператрус’) і ксіва (‘пашпарт, дакумент’), паводле меркаванняў даследчыкаў, таксама паходзяць з мовы ідыш.

 

Традыцыйныя праклёны паводле Міхала Федароўскага “Lud Białoruski na Rusi Litewskiej”

(этнаграфічныя запісы 1877-1905 гг. з тэрыторыі Заходняй Беларусі)

Каб табе каўтун звіўся!

Каб яго барада аблезла неўзабаве!

Каб табе Бог не дапамог!

Аббрахаў ён мяне, каб ён, Бог даў, па полю і лесу бегаючы брахаў!

Каб цябе бура панесла!

Каб яго душу чэрці па пекле пхалі!

Ах, каб цябе ў чыстым полі дзверы сціснулі!

Адварочваецца ён ад мяне, каб яму, Бог даў, галаву завярнула на патыліцу!

Каб яго, Божа дай міленькі, голага гнялі!

Каб табе язык аблез!

Каб ты каменем сеў!

Бадай цябе каровамі вазілі!

Каб ты краў, сцену драў, дадому прыйшоў і месца не знайшоў!

Каб вы марна прапалі, як Марцінавы боты!

Каб табе моль галёнкі паеў! (Каб табе моль пяткі пабіла!)

Няхай таму займе мову, хто на мяне па несправядлівасці брэша!

Каб на цябе нэндза напала!

Каб ты свайго вялікага пальца на назе не бачыла!

Каб цябе панесла паверх дзерава!

Каб яго людзі не пазналі!

Каб я вас у пясочку бачыла!

Каб ты па вадзе хадзіў і піць прасіў!

Каб цябе пранцы з’елі!

Каб ты скіс!

Каб цябе смутак узяў!

Каб ты, падла, спух, як гара, як падушка!

Каб цябе шчуп шчыпаў!

Не знае ён ужо мяне, каб ён, Бог даў, не пазнаў сцежкі перад сабою!

Каб цябе снег спаліў!

Каб табе на тым свеце дна не было!

Каб цябе, Божа мой міленькі, трасца трасла праз сем лет, не перастаючы!

Бадай ты ўпіўся!

Каб ты ўсраўся, як сядзіш на вяселлі за сталом!

Абгаворваеш ты мяне, каб цябе вароны абгракалі!

Каб цябе судзілі каля Вільні!

Каб табе вочы выперла!

Жэб табе валасы на галаве абарвалі, як ты мне грушкі абарваў!

Каб ты вяліка вырасла!

А каб вы здаровы былі!

Каб ты, Бог даў, здурэў і ў поле пабег!

Вырваў ён нам гуркі, каб, дай Бог, яму цырулік зубы павырываў!

Каб ён на лета зноў жаніўся!

Каб ён убіўся ў жыдоўскую школу!

Згінь, прападзі, як сабачае гаўно!

Праклёны і грозьбы ад Рыгора Барадуліна

(з кнігі “Вушацкі словазбор” (2013))

Бадай цябе чамярэнь!

Боль цябе паеш!

Вон! Каб і вонках не было!

Дзе мой нож? – яйцы вон! (Грозьба малому неслуху).

Закрой гáмалу (ляпу)!

Каб ён так сракай сонца бачыў!

Каб па ім вошы пехатой хадзілі!

Каб табе кукнула!

Каб табе моль пяты пабіла!

Каб ты век будаваўся!

Каб ты гарохам сраў!

Каб ты з компасам сральню шукаў!

Каб ты сраў кручанымі вяроўкамі!

Каб ты сраў пад плотам калючым дротам!

Каб ты тое з’ела, што ты мне думаеш.

Каб ты сцежку мацаў.

Каб цябе мядзведзь! (старадаўняя грозьба сабаку)

Каб цябе ў чыстым полі дзвярмі прышчаміла!

Хай табе зубы ў роце будуць лішнія.

Штоб цябе пранцы!

Я табе пакажу кіем, у які бок дамоў ісці!

Праклёны, запісаныя даследчыкам Фёдарам Янкоўскім

(з кнігі “Беларускія народныя прыказкі і прымаўкі” (1957))

Адсохні тая рука, што на бацьку падымаецца!

За гарачы камень хапіся, а не за дзяцей маіх!

Каб з гэтага семечка ды звялося насеннечка!

Натрапіш і ты на сваё!

Не ўсё кату масленіца, будзе і вялікі пост!

Пабачыш, як свае вушы!

Эй, воўча, сядзі моўча!