Крок 3
Тэма лексікі : Кватэра
Тэма граматыкі : Клічныя формы

Увага! Старонка працуе ў тэставым рэжыме. Заўважаныя недакладнасці, калі ласка, дасылайце на movananova.by@gmail.com.

Лексіка

 

 

Слова Прыклад выкарыстання
Кватэ́ра – у доме, дзе ёсць некалькі ці шмат кватэр У якой кватэры жыве спадар Валянцін?
Хата – 1. вясковы дом; 2. жытло; месца, дзе жывём За пагоркам паказалася вёска на восем хат. У мяне ў хаце непрыбрана!
Пакой (рус. комната) У пакоі было цёмна, таму давялося  шукаць дзверы навобмацак.
Сенцы (у вясковай хаце) У сенцах стаяў старадаўні куфар з вышыванымі ручнікамі.
Гаўбе́ц / балкон Сабака дрэнна сябе паводзіў і таму застаўся ночыць на гаўбцы.
Ганак (рус. крыльцо, вымаўляецца з выбухным “г”) Вуды і дарожную сумку Васіль пакінуў на ганку.
Калідор (рус. коридор) Дзверы ўсіх пакояў выходзілі ў агульны калідор.

Вітальня / пярэдні пакой (рус. прихожая)

Слова Прыклад выкарыстання
Дзверы (толькі множны лік!) Гаспадар вырашыў пафарбаваць дзверы ў бэзавы колер.
Банкетка, зэ́длік (рус. скамеечка) Каб абуць чаравікі, Мікіта прысеў на зэдлік.
Свяцільня (рус. светильник) Алаіза для прыгажосці выразала з каляровай паперы матылькоў і наляпіла іх на свяцільню.
Дыван (рус. ковер) Усе сцены і падлога ў кватэры Станіславы Іосіфаўны былі завешаныя і засланыя дыванамі.
Люстэ́рка / люстра (рус. зеркало) Перад адыходам на працу Міраслава любіла падоўгу круціцца перад люстэркам.
Ша́тня / гардэроб / шафа для адзення У шатні Веранікі ўжо не хапала плечак для ўсяе вопраткі.

ВАЖНА!
Стул (рус.) = крэсла (бел.)
Кресло (рус.) = фатэль (бел.)
Диван (рус.) = канапа (бел.)
Ковер (рус.) = дыван (бел.)

Гасцёўня / гасціная / зала

Слова Прыклад выкарыстання
Крэсла (рус. стул) Абапал стала стаялі тры венскія крэслы.
Фатэ́ль (рус. мягкое кресло) Гаспадар прапанаваў гасцям прысесці ў выгодныя фатэлі.
Канапа (рус. диван) Вечарамі Саша звычайна ляжаў на канапе і глядзеў серыялы.
Тэлевізар Па тэлевізары па ўсіх каналах раптоўна сталі паказваць “Лебядзінае возера”.
Шпале́ры (рус. обои) Пакуль мама была на кухні, малы Янка намаляваў на шпалерах Грунвальдскую бітву.
Жырандоль (жан. род) / люстра У касцёле ў Крошыне вісіць жырандоль, якую вырабіў Паўлюк Багрым.
Фіранка, фіранкі (рус. занавески) Праз фіранкі было добра бачна, што адбываецца ў двары.
Гардзіна, гардзіны / штора, шторы Настаў вечар, і маці зацягнула гардзіны ў пакоях.
Акно (мн. лік – вокны), шыба (рус. оконное стекло в раме), фортка (рус. форточка) Дзятва ў двары гулялася ў мячык – і ненаўмысна пацэліла ў шыбу бабы Мані.
Падаконне / падаконнік На падаконні сядзеў кот і старанна вылізваўся.

 

Кухня

Слова Прыклад выкарыстання
Лядоўня (рус. холодильник) У лядоўні было поўна ўсякіх заморскіх прысмакаў.
Мікрахвалевая печ / мікрахвалеўка, мікрахвалёўка (гутарк.) Стэфка забылася на піражок – і ён раскаліўся ў мікрахвалёўцы.
Стол На стале было падрыхтавана ўсё для ўрачыстай вячэры.
Мыйня / мыйка У мыйні назбіралася шмат бруднага посуду.
Пліта На пліце гатаваліся адначасова тры стравы: першая, другая і кампот.
Кафля на падлозе Памытая кафля была вельмі слізкай – і кот не адразу дабраўся да міскі з ежаю.

 

Спальня

Слова Прыклад выкарыстання
Ложак (рус. кровать) На ложку стаяў кошык з ружамі і ляжала таямнічая цыдулка (рус. записка).
Шафа У шафе Света ўжо не першы год вяла безвыніковае змаганне з моллю.
Тумбачка На тумбачцы стаяла лямпа і ляжаў недачытаны томік вершаў Алеся Разанава.
Камода (жан. род!) У невялікай з выгляду камодзе змяшчалася багата ўсякіх рэчаў.
Шуфля́да / шуфля́дка (рус. выдвижной ящик стола или комода) У пошуках цукерак Арцём вывернуў усе шуфляды ў матчынай камодзе.

 

Дзіцячы пакой

Слова Прыклад выкарыстання
Ложак (рус. кровать) / ложачак Поруч з ложкам для Алеся ў дзіцячым пакоі з’явіўся ложачак для маленькай Адэлі.
Цацкі (рус. игрушки) Бацькі прасілі дзетак збіраць цацкі ў кош штовечар перад сном.
Кампутар / камп’ютар Мама дазваляла Мікіту сядзець за кампутарам не больш за дзве гадзіны на дзень.
Пісьмовы стол Пісьмовы стол Камілы рэгуляваўся па вышыні пад рост дзіцяці.
Настольная лямпа Дамінічак абляпіў абажур настольнай лямпы блёсткамі, каб было прыгажэй!
Зэдлік для заплечніка (рус. скамеечка для портфеля) Поруч са сталом тата змайстраваў для Васіля зэдлік для заплечніка.

Прыбіральня / туалет

Слова Прыклад выкарыстання
Унітаз У новую кватэру Анфіса набыла зялёны ўнітаз у бобачкі.
Туалетная папера Антось быў гарачым патрыётам і набываў толькі туалетную паперу, дзе было напісана па-беларуску.

Ванны пакой

Слова Прыклад выкарыстання
Рукамыйнік На рукамыйніку стаяла шклянка з зубнымі шчоткамі і вадкае мыла.
Ванна Каб прымаць ванну было прыемней, Валянціна дадала ў ваду араматычны алей.
Пра́льная (рус. стиральная) машына, праць / мыць бялізну (рус. бельё)
Звярніце ўвагу на асабовыя формы дзеяслова праць: я пяру, ты пярэш, ён пярэ, мы пяром, вы пераце́, яны пяруць.
Пасля набыцця пральнай машыны Марына перастала ўвогуле праць бялізну ўручную.
Змеявік. Звярніце ўвагу, што ў самім слове пішам “я”, бо гэта першы склад перад націскам. А ва ўскосных формах пішам “е”: змеЯвік, на змеЕвіку. На змеевіку сушыліся рукавіцы, ушчэнт прамоклыя падчас гульні ў снежкі.
Мыла, шампунь, сродкі гігіены, мы́йныя сродкі (рус. моющие средства) Шампунь скончыўся, і Ягор вырашыў памыць галаву гаспадарчым мылам.
Гумовы дыванок на падлозе (рус. резиновый коврик на полу) Каб не паслізнуцца, Настасся паслала ў ванным пакоі прыгожы гумовы дыванок на падлозе.

 

Становішча ў прасторы

Унізе / на доле
Уверсе / угары́
Справа
Злева

Тэст па лексіцы

Увага! Запаўняйце тэсты выключна з беларускай раскладкі клавіятуры (за выключэннем рускіх словаў)! Вялікія і малыя літары значэння не маюць. Калі вы ведаеце некалькі правільных адказаў, напішыце толькі адзін з іх.
Пусты радок не залічваецца: калі слова, на вашую думку, напісана правільна, перапішыце яго ў поле для адказу

1. Устаўце патрэбную літару (літары):
Гардроб
Мйня
Мікрахвалёка
Рукамйнік
Змевік
2. Выберыце правільны варыянт напісання:

 

 

3. Перакладзіце на беларускую мову:
Прихожая –
Занавескі –
Кресло –
Люстра –
Порог –
4. Перакладзіце словы з беларускай мовы на рускую:
Лядоўня  –
Крэсла –
Гаўбец –
Дыван –
Канапа –
5. Выпраўце памылкі (калі ёсць):
Баўкон –
Шуфлятка –
Лампа –
Вакно –
Тэлівізар –
6. Знайдзіце на малюнку фатэль:
Граматыка

Клічныя формы назоўнікаў
Клічная форма назоўнікаў існавала яшчэ ў праславянскай мове, аднак на сёння захавалася не ва ўсіх славянскіх. У рускай, напрыклад, яна была цалкам выцеснена формамі назоўнага склону. У савецкі час у беларускай мове пад уплывам рускай з парадыгмы скланення назоўнікаў знік клічны склон, аднак самі формы захаваліся як у дыялектах, так і ў літаратурнай мове. Калі гаварыць пра дыялекты, дык клічныя формы больш уласцівыя паўднёва-заходнему дыялекту беларускай мовы, дзе яны ахопліваюць не толькі назоўнікі мужчынскага, але часам і назоўнікі жаночага роду (ма́мо, Ма́нё – з націскам на першым складзе).
У сучаснай беларускай літаратурнай мове клічныя формы маюць пераважна адушаўлёныя назоўнікі мужчынскага роду адзіночнага ліку (асабовыя назоўнікі кшталту браце, пане), радзей словы, якія абазначаюць іншых жывых істотаў (коце), а таксама часам неадушаўлёныя назоўнікі, звычайна ў паэтычным кантэксце (га́ю). Клічныя формы ў сказе звычайна з’яўляюцца звароткамі і на пісьме вылучаюцца коскамі: Як я без цябе, браце, сумавала! Пасля іх таксама можа ставіцца клічнік: Хлопча! Што ты тут робіш?

Канчаткі клічных формаў назоўнікаў

  1. Канчатак –у маюць назоўнікі, якія заканчваюцца на к (братку, коніку), таксама назоўнікі на зацвярдзелыя ж, ш, ч, р (мужу, пісару).
  2. Канчатак –ю маюць усе назоўнікі на мяккія зычныя і й (коню, краю).
  3. Канчатак –е маюць астатнія назоўнікі на цвёрдыя зычныя (браце, Сямёне), але некаторыя назоўнікі замест канчатку –е (або паралельна з канчаткам –е) маюць канчатак –у (сыну і сыне, дзеду).
  4. Канчатак –а (о) маюць назоўнікі, аснова якіх заканчваецца на –г, к, ц, што чаргуюцца з ж, ч, ш,  (друг – дружа, купец – купча, хлапец – хлопча, хлапчо).
Тэст па граматыцы

Увага! Запаўняйце тэсты выключна з беларускай раскладкі клавіятуры (за выключэннем рускіх словаў)! Вялікія і малыя літары значэння не маюць. Калі вы ведаеце некалькі правільных адказаў, напішыце толькі адзін з іх.
Пусты радок не залічваецца: калі слова, на вашую думку, напісана правільна, перапішыце яго ў поле для адказу

1. Пастаўце назоўнікі ў клічнай форме:

Тата –
Гаспадар –
Сокал –
Сусед –
Івась –

2. Пастаўце назоўнікі ў клічнай форме:

Воўк –
Сват –
Голуб –
Край –
Павел –

3. Ад якога назоўніка ўтварылася наступная клічная форма?

Якаве –
Друкару –
Бядача –
Ясю –
Купча –
Цікавінкі
Інтэр'еры Нясвіжскага замка на фота канца ХІХ ст.