Крок 8
Тэма лексікі : Кавярня
Тэма граматыкі : Падваенне і падаўжэнне

Увага! Старонка працуе ў тэставым рэжыме. Заўважаныя недакладнасці, калі ласка, дасылайце на movananova.by@gmail.com.

Лексіка

 

Слова Прыклад выкарыстання
Кавярня (рус. кафе) У кавярні было вольна — можна было абраць любы столік.
Рэстаран / рэстарацыя Света папрасіла каханага звадзіць яе ў рэстарацыю — і яны пайшлі ў “МакДональдс”.
Піцэ́ры́я Піцэрыю “Казачны замак” дужа любяць студэнты за нізкія кошты і смачную піцу.
Бар У бары сабралася вясёлая кампанія заўзятараў БАТЭ, каб разам паглядзець выступ любімай каманды.
Сталовая / сталоўка (гутарк.), буфет Алесь дужа любіў харчавацца ў сталоўцы, бо дзе яшчэ з’ясі боршч з мясам за такія грошы?!
Чабурэчная У будынку на вуліцы Валадарскага ў Менску, дзе цяпер месціцца “Чабурэчная”, 25 сакавіка 1918 года абвесцілі незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі.
Блінная, бульбя́ная У “Бульбянай” можна пакаштаваць больш за 15 розных страваў з бульбы, адных дранікаў тут прапануюць шэсць відаў!
Страўня, карчма Страўня “Камяніца” — выдатнае месца, каб паказаць замежнікам беларускую народную кухню.
Сне́данне / сняда́нак (рус. завтрак), снедаць Успамін пра гатэльны сняданак знік ужо апоўдні.
Абед, абедаць Бізнесоўцы любяць вырашаць працоўныя пытанні падчас абеду.
По́лудзень / падвячорак (рус. полдник), палу́днаваць Турысты прыпыніліся ў маляўнічым месцы, каб папалуднаваць з відам на возера Свіцязь.
Вячэра (рус. ужин), вячэраць Мама адкрыла акно і стала гукаць дзяцей вячэраць.
Падсілкавацца, перакусіць, перахапіць Каб не марнаваць час на доўгі абед, кампанія спынілася падсілкавацца на запраўцы.
Ба́рме́н, афіцыянт, бары́ста Розніца між барменам і барыстам у тым, што апошні не працуе з алкаголем, а гатуе толькі каву і гарбату.
Зерне кавы / кававае зерне На рагу Міцкевіча і Сапегі адчынілася новая кавярня пад назваю “Кававае зерне”.
Кава: чорная, з цукрам, без цукру, з малаком, з вяршкамі (рус. сливки), натуральная, распушчальная (рус. растворимая), эспрэса, амерыкана, капучына, ла́тэ Барыста запытаў, ці рабіць кліенту каву з вяршкамі, кліент адказаў: “Так, налівайце з верхам!”
Какава (жан. род), гарачы шакалад У какаве, якую прынеслі Люсі, плавала здаровая зялёная муха, але Люся запярэчыла, што не замаўляла гарнір!
Гарбата: чорная, зялёная, фруктовая, з мятай, язмінам (рус. жасмин), ядлоўцам / пад’ельнікам (рус. можжевельник), лімонам, ліставая, у пакеціках. Гарбата – з зёлак, чай – з аднайменнай расліны, але ў гутарковай мове “гарбата” часта ўжываецца ў абодвух выпадках. Як, зрэшты, і “чай”. Афіцыянтка спыталася Змітра, чорную ці зялёную гарбату ён будзе, а хлопец адказаў: “Бел-чырвона-белую!”
Напой / пітво / напітак Чакаючы асноўную страву, кожны замовіў сабе па напоі.
Вада: без газу / негазаваная, з газам/ газаваная, з лёдам, без лёду, мінеральная, пітна́я (рус. питьевая) Негазаванай вады ў кавярні не было, і Мікіту давялося доўга боўтаць відэльцам у шклянцы, каб выпусціць шкодныя бурбалкі.
Сок: яблычны, журавінавы / морс, бярозавы / бярозавік Беларускі бярозавік лічыцца вельмі карысным для здароўя і за акіянам прадаецца за вялікія грошы!
Гарэлка, віно, піва, квас Старыя людзі кажуць, што ў гарэлцы можна знайсці сваю смерць.
Прысма́кі / ласу́нкі (рус. лакомство): пе́чыва / пячэнне, пернік (рус. пряник), пірожнае, марозіва / марожанае, торт, пірог, цукеркі (рус. конфеты), варэнне / сочыва Улюбёным прысмакам Валі было марозіва з кляновым сіропам. Сочыва з чарніц і смачнае, і карыснае — дапамагае захоўваць добры зрок.

УВАГА!
Страва (гатаваная ежа) — рус. блюдо
Паўмісак (посуд) — рус. блюдо

Слова Прыклад выкарыстання
Страва: першая, другая / асноўная, трэцяя У выбары другой стравы Якуб не быў арыгінальны і замовіў дранікі.
Мяса: свініна, я́лавічына (рус. говядина), цяляціна, бараніна, курыца, качка Ялавічына нашмат карыснейшая за свініну, бо не мае тлушчу.
Рыба: селядзе́ц, фаршырава́ны шчупак (рус щука), смажаны (рус. жареный) карп У Нясвіжскім замку на святы заўжды падавалі фаршыраванага шчупака.
Гарнір: бульба печаная, вараная, смажаная; ва́раны рыс, ту́шаная гародніна (рус. овощи), пражаныя (рус. жареные) бабы́ Каб не есці зашмат смажанага, у сям’і аддавалі перавагу тушанай гародніне.
Салата / салат – расліна і гатовая страва Замест брынзы ў грэцкую салату ў кавярні паклалі сыр сулугуні.
Закускі: вяндлі́на (рус. ветчина), сыравэнджаная (рус. сырокопченая) каўбаса / кілбаса, маласольныя гуркі, квашаная капуста, фаршырава́ныя яйкі Квашаная капуста з журавінамі — традыцыйная беларуская закуска пад крамбамбулю.
Замова / заказ Кліенты былі гатовыя зрабіць замову і жэстам рукі паклікалі афіцыянта.
Замовіць / зарэзерваваць столік, вольны / свабодны, заня́ты столік Галя патэлефанавала ў кавярню і зарэзервавала столік на сёмую вечара на дваіх у зале для курцоў.
Прыборы: відэлец (рус. вилка), нож, лыжка, лыжачка Чакаючы гасцей, гаспадары вырашылі прыхаваць срэбраныя лыжачкі.
Посуд: талерка, сподачак (рус. блюдце), кубак, кубачак / філіжанка (для кавы), келіх (для віна), куфаль / кухаль (для піва), чарка (для гарэлкі), шклянка (для вады, соку) За сяброўскай бяседай кампанія замовіла ўжо па сёмым кухлі піва.
Соль, воцат (рус. уксус), перац, алей (рус. растительное масло), цукар Прынесеную салату Марта прыправіла аліўкавым алеем, які стаяў на стале.
Абру́с (рус. скатерть), сурвэтка (рус. салфетка) Абрус падаўся кліентам брудным – і яны папрасілі памяняць яго на свежы.
Разлічыць / прынесці рахунак (рус. счет) Калі прынеслі рахунак, у Янкі валасы на галаве ўсталі дыбарам!
Рэшта (рус. сдача) Вячэра дужа спадабалася кліентам, і яны пакінулі рэшту афіцыянту.
Гасцінец / гасцінчык (рус. чаевые) Янка заўсёды пакідаў гасцінчык афіцыянту за добрае абслугоўванне.

 

Тэст па лексіцы

Увага! Запаўняйце тэсты выключна з беларускай раскладкі клавіятуры (за выключэннем рускіх словаў)! Вялікія і малыя літары значэння не маюць. Калі вы ведаеце некалькі правільных адказаў, напішыце толькі адзін з іх.
Пусты радок не залічваецца: калі слова, на вашую думку, напісана правільна, перапішыце яго ў поле для адказу

1. Устаўце патрэбную літару (літары):
Снданак
Зерн
Рстаран
Цляціна
Какаа
2. Выберыце правільны варыянт напісання:
3. Выберыце правільны варыянт напісання:
4. Выберыце правільны варыянт напісання:
5. Перакладзіце на беларускую мову:
Говядина –
Ветчина –
Овощи –
Уксус –
Чаевые –
6. Перакладзіце словы з беларускай мовы на рускую
Рахунак -
Замовіць -
Абрус -
Сподачак -
Келіх -
7. Выпраўце памылкі (калі ёсць):
Бярозавік -
Чабурэшная -
Вечэра -
Квашыная -
Відэліц -
8. Знайдзіце на выяве філіжанку:



 

Граматыка

Падваенне і падаўжэнне

Падваенне зычных гукаў адбываецца на сутыку марфем: прыстаўкi i кораня, кораня i суфiкса або суфікса і постфікса. На пісьме яно перадаецца дзвюма лiтарамi: ад-даць, бяз-зубы, асен-нi, насцен-ны, камен-ны. У дзеяслове раз_злавац-ца, нарыклад, два выпадкі падваення: зз (з ад прыстаўкі і з ад кораня), а таксама цц (з суфікса і з постфікса). Аднак з гэтага правіла існуюць выключэнні. Перадусім гэта словы расада і расаднік, якія абазначаюць маладыя расліны і пітомнік для іх. Паводле правілаў тут павінна быць падваенне, бо словы складаюцца з прыстаўкі рас-, якая заканчваецца на с, і кораня сад, які пачынаецца з с. Але ў гэтых словах адбылося так званае сцягненне, у выніку якога застаўся толькі адзін с. А вось ужо слова рассаджваць – то бок, садзіць на розныя месцы – і ўтвораны ад яго назоўнік рассаднік са значэннем ‘крыніца для чаго-небудзь’ мы будзем пісаць паводле правіла з дзвюма с. Адна с вымаўляецца і пішацца таксама ў словах расол і расольнік, пры ўтварэнні якіх супалі (сцягнуліся) канцавая с прыстаўкі і пачатковая с кораня.  Адна с засталася таксама ў выключэнні ростань, утворанага ад прыстаўкі рос- і кораня стан. Цікава, што роднасныя да яго словы расстанне і расставанне падваенне захавалі.

Падваенне часта блытаюць з падаўжэннем. Аднак гэта розныя з’явы. Падваенне — гэта марфалагічная з’ява, характэрная не толькі для нашай мовы, але, напрыклад, і для расейскай. А вось падаўжэнне – гэта фанетычная з’ява, якая лічыцца адметнай рысай беларускай мовы. Яно ўзнікла ў выніку гістарычных фанетычных зменаў, а менавіта падзення рэдукаваных на месцы спалучэння “мяккі зычны + j” у пазіцыі паміж галоснымі. У нашай мове сёння могуць падаўжацца не ўсе зычныя, а толькі  ж, з, дз, л, н, с, ц, ч, ш: бездарожжа, маззю, стагоддзе, раздолле, насенне, калоссе, багацце, сучча, зацішша. Звярніце ўвагу на тое, што пры адсутнасці галосных з абодвух бакоў спалучэння “мяккі зычны + j” падаўжэнне не адбываецца: радасцю, васьмю.

Падаўжэнне часцей за ўсё адбываецца ў наступных словах і формах:

  • у назоўніках ніякага роду са значэннем зборнасці (сучча, бадылле, скулле);
  • у аддзеяслоўных назоўніках (кіраванне, распяцце, чытанне);
  • у прыставачных назоўніках, што абазначаюць месца (узвышша, узлессе, наваколле);
  • у адпрыметнікавых назоўніках з адцягненым значэннем (багацце, вяселле, ранне);
  • у некаторых агульных назоўніках жаночага роду (пявуння, бягуння);
  • у форме творнага склону адзіночнага ліку назоўнікаў жаночага роду з нулявым канчаткам (ціш – цішшу, гразь – граззю, гніль – гніллю);
  • у творным склоне лічэбнікаў (дзесяць – дзесяццю, трыццаць – трыццаццю);
  • у некаторых прыслоўях, утвораных ад назоўнікаў (ноччу, уваччу).

Ва ўласных назвах славянскага паходжання або старых запазычаннях падаўжэнне таксама адбываецца: Наталля, Таццяна (але паралельна вядомыя і народныя формы Наталя, Тацяна), Зарэчча, Залессе. Выключэнне складаюць імёны Ілья, Ульян, Ульяна, Емяльян, Касьян, Юльян, Юльяна (у народнай мове таксама сустракаюцца з падаўжэннем і без: Ілля, Улляна, Юляна, Юлляна) , а таксама вытворныя ад іх.

У словах iншамоўнага паходжання падаўжэнне звычайна не адлюстроўваецца: метал, граматыка, алея, калона, каса, Ала, Іна, Адэса.  Традыцыйна вылучаецца невялікая група іншамоўных словаў, якія ў нашай мове пішуцца з падаўжэннем: ванна, манна, панна, Ганна, Жанна, Мекка і інш. Звярніце ўвагу, што калі пры ўтварэнні памяншальнай або фамільярнай формы да ўласнага імені дадаецца суфікс –к-, то пішацца адна літара: Ганка, Жанка. А вось у памяншальна-ласкальных формах з суфіксам –ачк- захоўваюцца дзве літары: Ганначка, Жанначка.

Калі ж у іншамоўным слове аднолькавыя літары сустракаюцца на сутыку марфем, то гэта ўжо марфалагічная з’ява падваення, якое захоўваецца на пісьме: сюррэалізм, транссексуал. Гэты ж прынцып прымяняецца і да складаных словаў: паліттэхнолаг, омметр.

Тэст па граматыцы

Увага! Запаўняйце тэсты выключна з беларускай раскладкі клавіятуры (за выключэннем рускіх словаў)! Вялікія і малыя літары значэння не маюць. Калі вы ведаеце некалькі правільных адказаў, напішыце толькі адзін з іх.
Пусты радок не залічваецца: калі слова, на вашую думку, напісана правільна, перапішыце яго ў поле для адказу

1. Устаўце, калі трэба, літары:
Група
Ала
Мадона

Палескі

Безаганны
2. Пастаўце словы ў творным склоне:
Пяцьдзясят –
Сем –
Ціш –
Сібір –
Столь -
3. Ад наступных словаў утварыце зборныя назоўнікі:
Камень –
Колас –
Сук –
Полаз –
Галіна -
4. Перакладзіце на беларускую мову:
Затишье –
Сумма –
Рассольник –
Инна –
Ванна –
5. Выпраўце, калі трэба, памылкі:
Росстань –
Антэна –
Бяссэнсіца –
Маладоссцю –
Раставацца –
Цікавінкі
Сканы з беларускага перакладу кнігі “Літоўская гаспадыня” (19 ст.)